Беларуская Служба

Дырэктара і юрыста «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» адпусцілі з-пад арышту пад паручыцельства

31.07.2021 11:13
У пачатку лютага дырэктара «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» Сяргея Драздоўскага і юрыста Алега Граблеўскга абвінавацілі ў махлярстве.
Сяргей Драздоўскісац.сеткі

Супрацоўнікаў «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» адпусцілі з-пад арышту пад паручыцельства. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў Сяргей Драздоўскі.

- У адносінах да мяне і Алега Граблеўскага змененая мера стрымання: мы з-пад арышту выйшлі пад паручыцельства. Следства працягваецца, ніякай дадатковай інфармацыі мы пакуль паведаміць не можам, – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у пачатку лютага дырэктара «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» Сяргея Драздоўскага і юрыста Алега Граблеўскга абвінавацілі ў махлярстве (артыкул 209 Крымінальнага кодэкса). Першага пасадзілі пад хатні арышт без права камунікацыі, а другога – змясцілі ў СІЗА № 1 на Валадарскага.

У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК тады распавядалі, што пачалі праверку ў дачыненні да службовых асоб установы «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» па пытаннях «магчымага неправамернага завалодання грашовымі сродкамі, атрыманымі ўстановай у выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі з мэтай аказання дапамогі грамадзянам з інваліднасцю».

ав/zerkalo.io

Яшчэ сем чалавек прызнаныя палітвязнямі

31.07.2021 09:42
Колькасць людзей, прызнаных палітвязнямі, складае 606 чалавек.